Свабода сходаў у міжнародных дакументах

Артыкул 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікавала Рэспубліка Беларусь, гарантуе права на мірныя сходы, якое можа быць абмежавана законам у інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя, маральнасці насельніцтва, абароны правоў і свабод іншых асоб.

Гарантаванае артыкулам 21 права на мірныя сходы таксама замацавана артыкулам 20 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, артыкулам 11 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.